Форма входа

Категории раздела

Наш опрос

Оценка сайта
Всего ответов: 265

Друзья сайта

  • Кто хочет добавиться оставляйте коментарии в гостевой книге.

    Статистика


    Онлайн всего: 1
    Гостей: 1
    Пользователей: 0
    null
    Воскресенье, 17.11.2024, 14:44
    Главная | RSS

    Энциклопедия

    Главная » Статьи » Тексты песен

    Znich - Zapaviety Aposniaha Starca
    intro “ЗАПАВЕТ”
    На полi на кiянi, на моры на сiянi
    Ляжыць камень Латыр,
    На каменi на Латыры
    Сядзiць сiвенькi старэнькi дзедзька,
    Ламаець кусок калiнавы,
    Пускаець душок малiнавы на весь белы святочак.

    Ты, старэнькi дзедзька,
    Унiмай жа ты сваiх слуг — сабака-шаляка,
    Каб яны па свету не хадзiлi, скоту й народу не губiлi.
    А то я буду самога Пяруна прасiцi,
    Будзе цябе сам Пярун бiцi, маланнёю палiцi.

    Загаварую ж я зубы-пазубы, губы-пагубы,
    лёхкi-палёхкi, жылы-пажылы, косцi-пакашчы.




    --------------------------------------------------------------------------------
    ВЫПРАЎЛЯЛА МАЦI СЫНА
    Выпраўляла мацi сына
    Ды на дваццаць пяць гадоў.
    Цераз дваццаць пяць гадоў
    Варацiўся сын дамоў.

    Падыходзiць да сяла -
    Стаiць крутая гара.
    Падыходзiць да варот
    I пытае, дзе ж мой род?

    Роду-племенi няма,
    Бацька й мацi памярла.
    Бацька й мацi памярла,
    Сястра замуж аддана.

    Ды застаўся адзiн брат -
    Нежанаты халасцяк.
    - Чаго, брат, ня жэнiшся,
    На каго надзеешся?

    Цi на грошыкi бядзён,
    Цi да дзевак не гадзён?
    - Я й на грошыкы багат,
    Я й да дзевачак казак,

    А я грошы распушчу,
    Я жанiцца не хачу!




    --------------------------------------------------------------------------------
    НЕ СЯЧЫ, МОЙ ТАТУЛЬКА
    Не сячы, мой татулька,
    Ля дарожкi бярозку.
    Не бяры, мая матулька,
    У крынiцы вадзiцы.

    Прыпеў:
    Ля дарожкi бярозка - Я сама маладая.
    У крынiцы вадзiца - Мае дробныя слёзкi.
    У садочку цвяточкi - Мае сiнiя вочкi.
    У лужочку асочка - Мае русыя косы.

    Не шчыпi, мая сястрыца,
    У садочку цвяточкi.
    Не касi, мой братачка,
    У лужочку асочку.

    Прыпеў.




    --------------------------------------------------------------------------------
    ШТО ЗА ЎСЁ ТЛУСЦЕЙШАЕ
    Што за ўсе тлусцейшае? Зямля.
    Што за ўсе цяплейшае? Сонца.
    Што за ўсе чысцейшае? Вада.
    Што за ўсе хутчэйшае? Вецер.

    Хто за ўсiх дабрэйшы? Мацi.
    Што за ўсе мiлейшае? Яда.
    Што за ўсе смачнейшае? Хлеб.
    Што за ўсе мацнейшае? Смерць.

    Хто за ўсiх багацейшы? Каза.
    Хто самы працалюбiвы? Пчала.
    Хто самы гаротны? Жанчына.
    Што самае прыгожае? Кветка.
    Што без канца i пачатку? Дарога.
    Хто ўсiх кормiць? Зямля.




    --------------------------------------------------------------------------------
    АЙ, ПАСЕЮ КАНАПЕЛЬКI
    Ай, пасею канапелькi
    На распаханай зямельцы.
    Ай, люлi, ай, люлi,
    На распаханай зямельцы.

    Ай, расцiце, канапелькi,
    Вы не густы i не рэдкi.

    Карэнiйкам каранiсты,
    Галоўкамi галавiсты.

    Як на тыя канапелькi
    Наляцелi вiрабейкi.

    Наляцелi вiрабейкi,
    Паклявалi канапелькi.

    Каб я знаў ды каб я ведаў
    Сваю горкую долю.

    Сваю горкую долю,
    Нешчаслiвую жанiцбу.

    Я б не сеяў канапелькi,
    Я бы век не ажанiўся.

    Халастым бы валачыўся,
    Кудзяркамi апусцiўся.

    Расчасаў бы я кудзёркi,
    Свае русыя валоскi.

    Грэбяшочак на ваконца,
    Кудзёрачкi за ваконца.




    --------------------------------------------------------------------------------
    КУПАЛА НА ЙВАНА!
    На вулiцы гоман, гоман,
    На далiне ды туман, туман,
    А брат сястру за руку водзе,
    За руку водзе, зарубiць хоча.

    Сястра ў брата прасiлася:
    - А Йванечка, мой братачка,
    Не губi мяне ў суботу рана,
    Загубi мяне ў нядзелю рана,
    Схавай меня трымя зеллямi:

    Первае зелле — чырвона рожа,
    Другое зелле — пахуча мята,
    Трэцяе зелле — сiнi васiлёчак.

    Чырвона рожа — гэта дзевачкам,
    Гэта дзевачкам ды на вяночак,
    Сiнi васiлёчак — гэта хлопчыкам,
    Гэта хлопчыкам ды на шапачкi,
    Пахуча мята — гэта бабачкам,
    Гэта бабачкам ды на хустачкi.




    --------------------------------------------------------------------------------
    СЕМ ТЫСЯЧАЎ ТЫСЯЧ
    Дубовы лес - каваль магутнай волi
    Зноў прычакаў сыноў сваiх,
    Зноў ашчацiлiлi доўгiя дзiды
    Радаводныя дрэвы часiн векавых.

    Припев:
    Сем тысячаў тысяч маўклiвых iмен
    Зноў клiчуць, гукаюць у бой.
    Сем тысячаў тысяч маўклiвых iмен
    Зноў абураюць за крыўду адпомстiць.

    Дубовы лес - спадар бясконцай сiлы
    Зноў прычакаў абраных ваяроў,
    Зноў ахiнулiся цемнаю хвалей
    Радаводныя дрэвы чалавечых агнеў.

    Припев:
    Сем тысячаў тысяч маўклiвых братоў
    Зноў клiчуць у лютую сечу.
    Сем тысячаў тысяч маўклiвых братоў
    Зноў кроў пралiваюць бясконцу.

    Дубовы лес - перамогi прыбытак
    Зноў пасылае ворагаў бiць,
    Зноў палiлася чырвоная кроў
    Радаводныя дрэвы болям паiць.

    Припев:
    Сем тысячаў тысяч маўклiвых iмен
    Зноў уздымаюць памершых братоў.
    Сем тысячаў тысяч маўклiвых iмен
    Зноў здабываюць славу часоў.




    --------------------------------------------------------------------------------
    ВОЛ БУШУЕ
    Вол бушуе - вясну чуе,
    Воран крача - сыру хоча,
    Воран крача - сыру хоча,
    Дзеўка плача - замуж хоча.

    Не крач, воран, накрачэшся.
    Не плач, дзеўка, наплачэшся.
    Не плач, дзеўка, наплачэшся.
    Пойдзеш замуж нажывешся.

    Прыпеў.

    Воран крача сыра з'еўшы,
    Дзеўка плача сына меўшы.
    Воран крача - сыр бяленкі.
    Дзеўка плача - сына маленькі.

    Цi мне яго гадавацi,
    Цi мне яго ў войска аддацi,
    Цi мне яго ўтапiцi?

    У войска аддацi - шкода будзе,
    Утапiцi - грашно будзе.




    --------------------------------------------------------------------------------
    СIРАЦIНКА
    Як памёрла матулька,
    Ажанiўся татулька,
    Ды паслалi сiрацiнку
    У сыр-бор па малiнку.

    Ужо сонца заходзiць,
    Сiрата не прыходзiць…
    Iдзi, бацька, шукацi
    Сваяго ты дзiцяцi.

    Ды стаяла калiна,
    А пад ёю магiла;
    Там сiротка хадзiла
    Сваю мамку будзiла.

    Ой, устань, устань, мамка,
    Цябе клiча дзiцятка,
    Пашкадуй ты сiротку,
    Расчашы мне галоўку.
    Категория: Тексты песен | Добавил: Antish (26.10.2009)
    Просмотров: 648 | Рейтинг: 0.0/0 |
    Всего комментариев: 0